Главная » 2008 » Март » 14 » Крэдыт на куплю кватэры: тая зязюля, але не так кукуе
11:41 Крэдыт на куплю кватэры: тая зязюля, але не так кукуе |
■ Здаецца, што гэтыя словы пісаў не эканаміст і не банкаўскі топ-мэнэджэр, а хутчэй за ўсе рамантык, фантазер, можа журналіст, ці проста папуліст. Вельмі шмат эмацыянальнасці і не стае эканомікі. Між тым, набыцце нерухомасці патрабуе эканамікі, каб абстрагавацца ад пафасу і штучнага аптымізму прадаўца, з аднаго боку, і канцэптуальнага мышлення, каб вызначыць арыентыры, з другога боку. Чаму так?
■ Банк стаіць на баку сваіх укладчыкаў, а калі дакладней – пазыкадаўцаў. Місія банка прыцягнутыя дэпазіты (пазыкі) належным чынам збыць. Мая задача, як пакупніка, належным чынам даўгі банка прыняць і перапрадаць свайму працадаўцу праз штоддзенную шэрую працу. Дык у чым праблема, спытаецеся вы? Нерухомаць (мая будучая кватэра) - гэта інвестыцыя, якая, як вядома, павінна амартызавацца, нарошчвацца, а не “праядацца” разам з выдаткамі, інакш кажучы – з маім заробкам. Нерухомасць – клін нашага жыцця. А клін клінам выбіваюць. Праблема ў тым, што працадаўца плаціць мне за занятасць незалежна ад таго маю я кватэру, яе арэндую, альбо навогул жыву з бацькамі. Для тарыфікацыі працы чыннік забяспечанасці работніка жыллем, дачай, іншай маемасцю і камфортам мае такое ж дачыненне, як аўтамабіль да бензіна.
■ Заробак наемнага кадра не стасуецца з інвестыцыямі. Ен знаходзіцца па за межамі капітальных зделак, бо суадносіцца з функцыяй кадра - шпунціка, гайкі, наемнага рэсурса прадпрыемства. Кадр зарабляе грошы, каб функцыянаваць, вырабляць гадзіны занятасці, атрымоўваць асалоду ад наведвання тэатраў, рэстаранаў і спортзалаў. Што датычыцца рухомай і нерухомай маемасці – няма для іх месца ў зарабоку. Есць праўда энтузіаты, а можна сказаць авантурысты, якія эканомяць на сучасным, на сваей працоўнай функцыі і назапашваюць “так званы” інвестыцыйны капітал. Дадам. Капітал узнікае не ад эканоміі, а ад звышзаробку.
■ Адзінае, что можа скарыстаць у якасці капітала і інвестыцыі наемны кадр – гэта сваю пенсію, а калі дакладней – уклад у сваю пенсію, у сваю старасць і будучыню сваіх дзяцей. Інвестыцыя ідзе ў перспектыву, але не ў спажыванне. Няма інвестыцый – няма перспектывы і падмурка для больш-меньш годнай працы. Банк жа кажа адваротнае. Зарабляй грошы і паступова разлічвайся за кватэру. Іншымі словамі спрашчайся, грэбуй інвестыцыямі, перспектывай, якасцю жыцця, бо на яго пасля выплаты даўгоў не застанецца грошай. Спекулятыўная канцэпцыя банка калі і мае рацыю, дык толькі таму, что не сустракае перашкоды, супраціву, эфектыўнай альтэрнатывы, якая б за пачычальнікам бачыла інвестара і стратэгічнага партнера.
■ А цяпер ацэнім карыснаць банкаўскай паслугі Прыербанка з гледзішча не прымітыўнага пазычальніка, а работніка і інвестара, які акрамя заробку мае інвестыцыі і гатовы гэты капітал абмяняць на кватэру. Бадай, што гэта адзіны якасны крытэр (крытэр абмена, тоеснасці) дазваляе ацаніць эфектыўнаць крэдытнай зделкі. РАЗЛІК ТУТ |
| Категория: Банки и банковская деятельность | Просмотров: 512 | Добавил: antieconomy | Теги: |
| Всего комментариев: 0 | |


