Тэрмін “аграгарадок” не з’яўляецца юрыдычнай альбо эканамічнай калізіяй. Гэта афіцыйная палітыка ўплывовай бюракратыі ў дачыненні весак, якія адносна закона з’яўляюцца жыллевым сектарам калгаснай вытворчасці, здольнай да рэстаўрацыі і “второго дыхания”. Жыллевы сэктар аграгарадка набывае цэнтралізаванага заказчыка, патэнцыйна кампетэнтнага і заклапочанага цяжкасцямі сельскай гаспадаркі, чынавенства. У гэтым сцэнары “точечного удара” па беднасці амбіцыям мясцовых жыхароў даводзіцца роля пасіянарыяў вялікай гульні вакол размеркавання бюджэтных сродкаў. Цэнтралізаваная акцыя штучна паніжае амбіцыі жыхароў і ўзвышае актуальнасць бюракратыі, выводзіць вертыкаль з раўнавагі і дрымоты, надае стымул да барацьбы за свае правы.
Br-грошы на будаўніцтва аграгарадка застаюцца рэсурнай базай мясцовай вертыкалі (яе падначаленых прадпрыемстваў) і аб’ектыўна вядуць да бюракратызацыі вескі. Раней было інакш. Буйныя вескі знаходзіліся ў палоне безрэсурсных і хаатычных ініцыятыў калгасных спецыялістаў. Цэнтралізаваны заказчык у складзе назначэнцаў (верагодна больш кампетэнтных) шляхам больш шырокіх калектыўных абмеркаванняў вызначае праекты дамоў, характар і тэмпы будаўніцтва іншых сацыяльна значных аб’ектаў. Усе гэта робіцца за значнымі парушэннямі, усерядненнямі, таннымі рашэннямі, здольнымі праславіць кароткачасовыя 3-7 гадовыя мэты тых, хто займае пасаду сярэдняга альбо вялікага начальніка, але з большай помпай і выніковасцю ў параўнанні з так званым калгасным “соцкульбытом”. Аграгарадок уваходзіць ў сцэнар рэстаўрацыі калгасных парадкаў на новым узроўні. Тэрыторыя аграгарадка і яго жыхары разглядаюцца не толькі жыллевым сэктарам калгаса, яго падраздзяленнем і гадавальнікам наемных кадраў, я таксама паверанымі бюракратыі, больш высокай і больш арганізаванай рэсурсазабяспечанай кааліцыі. Веска паступова ўваходзіць у кола вытворчых інтарэсаў гаспадарчых арганізацый, поўнасцю залежных ад бюракратыі і яе манаполіі на законы і збіранне падаткаў. Гэта новая альтэрнатыва і рэчаісць прыйшла ў веску разам з аграгарадкамі. Разам з ідэяй аграгарадка ўзрасла праблема не функцыі, а сістэмы, не праблема разумнага ці дрэннага размеркавання бюджэтных сродкаў, а якасці і перспектывы жыцця.
Калі раней канцэпцыя вертыкалі поўнасцю дамінавала над арганізацыяй сельскай вытворчасці, то з будаўніцтвам аграгарадкоў яна пашырылася і выявіла два цэнтры бюракратычнага кіравання: адзін-сацыяльны, рэгіянальны, выканаўчы; другі-вытворчы, міністэрскі, галіновы. Аграгарадкі ўзмацняюсь уплыў цэнтра (бюджэта у шырокім сэнсе) на калгасную сістэму і істотна пазбаўляюць Мінсельхопрод бюджэтна-размеркавальных задач, выводзячы яго на перыферыю дзяржаўнага кіравання. Відавочна, што ўсе гэтыя перамены надаюць добрыя перспектывы бюракратычнаму панаванню ў весцы. Рэсурсы для экспансіі бюракратыі ў веску выдаткуе прамысловасць у выглядзе падаткаў. Сама калгасная сістема з’яўляецца нерэспектабельным падаткаплацельшчыкам. Падаткавую схему бюракратызацыі вескі нельга назваць інвестыцыйнай, бо сэнс бюракратызацыі эканомікі складае переразмеркаванне рэсурсаў, але не іх дабаўленне. Больш падаткаў ў бюджэце - меньш багацця і заробкаў у яго кліентаў. Перагрупоўка рэсурсаў не стварае прэцыдэнт багацця. У гэтым сэнсе любыя інцыятывы чынавенства з’яўляюцца лакальнымі, переразмеркавальнымі і адчужанымі ад эфектыўнасці (калі разумець эфектыўнасць, як рэакцыю на інвестыцыі). Адносна дэмакратычнай альбо іншай аўтаномнай сістэмы тэрыторыя есць арганізацыя жыхароў і толькі потым крэдытораў, рэзыдэнтаў і спонсараў.

Тады як для бюракратыі існуюць аператыўныя задачы выжывання, якія інстынктыўна ўхваляюць калектыўную безадказнасць і поўнаю залежнасць ад кароткачасовых размеркавальных схем. Бюракратыя хоча паказаць, что цэнтралізацыя жыцця, асабліва на весцы, дае перспектывы для роста вытворчасці і багацця.
Прынцып цэнтралізацыі фінансаў і бюракрытызацыі сувязяў знаходзіць сябе ў парадку, фундатарамі каторага з’яўляюцца падаткаплацельшчыкі, а ў шырокім сэнсе – даўжнікі. Без даўжнікоў няма бюракратыі. Бюракратыя фінансуе будаўніцтва аграгарадкоў сродкамі даўжнікоў (падаткаплацельшчыкаў і іх крэдытораў). Гэтыя сродкі не амартызуюцца, бо з’яўляюцца выдаткамі. Бюджэт для будаўніцтва аграгарадкоў – есць выдаткі і даўгі падаткаплацельшчыкаў і іх крэдытораў. Любое места ў штате бюракратыі патрабуе лаяльнасці да вышэйпададзенага, спекулятыўнага падыхода да фарміравання сувязяў. Паспрабую зрабіць першы вывад: аграгарадок можна лічыць кепскім, вельмі кепскім рашэннем для яго жыхароў і краіны цалкам, толькі ў тым выпадку, калі любое афіцыйнае меркаванне стане не законам і прымусам да сумеснай дзейнасці, а адным з варыянтаў і фрагментам жыцця, у якога заўжды есць канкурэнт і ўплывовы апанент. У гэтым выпадку бюракратыя будзе маніпуляваць не законамі і распараджэннямі, здольнымі абараніць уласную некампетэнтнасць, а праектамі, на чале з адказнымі і эфектыўнымі мэнэджэрамі. Другі вывад: альтэрнатыўнае рашэнне заўжды існуе, незалежна ад таго, прызнае гэта бюракратыя альбо не. Альтэрнатыва аграгарадкам есць, бо заўжды знойдзецца альтэрнатыва падаткам і спекуляцыям. Нам патрабуецца параўнаць два фота (першае фота - сцэнар бюракратыі вескі шляхам аграгарадкоў, другое фота – веска сямейных гаспадарак- польскі варыянт). |