Ректор БГУ Василий Стражев заявил, что "платное обучение в вузах и, в частности, в БГУ в полном смысле этого слова отсутствует". По его словам, на обучение одного студента государство ежегодно затрачивает около 2,7 тыс. долларов, в то время как стоимость года обучения на платном отделении в среднем составляет 1,3 тыс. долларов. /www.telegraf.by 28.06.08/
Памылка першая, малаважная, але якая сведчыць аб эканамічным нігілізме рэктара.
Любы бюджэт, заснаваны на падатках, не дабаўляе вартаці і багацця, бо падаткі прыносяць выгаду аднаму баку і страты - другому. Праз падаткавую схему размеркавання грошы з адной кішэні пападаюць ў другую, больш уплывовую. Размеркавальная схема можа так легка прыводзіць да цэнтралізацыі і прымусу, бо жыве ў замкненай прасторы. Таму законна цэнтралізаваныя беларускія рублі маюць лакальнае, правінцыяльнае і кантралюемае значэнне, а даляры ЗША - міжнароднае, глабальнае і некантралюемае. Немагчыма зрабіць прадметам абмена тое, што прызначана для ўнутраннага спажывання. На паперы сродкі рэспубліканскага бюджэта можна перавесці ў даляры ЗША, але ў сапраўднасці бюджэтны рубель вырабляе не валюту, а ўнутраныя абавязкі.
Памылка другая, сістэмная, якая сведчыць аб архаічнасці камандна-адміністрацыйнага кіравання адукацыяй.
Падаткаплацельшчыка з назовам “государство” не існуе. Есць фізычныя і юрыдычныя асобы, якія сваімі падаткамі забяспечваюць ўтрыманне рэспубліканскага бюджэта, а той - выдаткуе бюджэтнае месца студэнта ў памеры 5,7 млн. рублеў/год (са слоў В. Стражава). Рэспубліканскі (калектыўны) бюджэт існуе побач з уплывовымі сямейнымі і карпаратыўнымі бюджэтамі (праўда уплыў падаткаплацельшчыкаў на бюджэтную палітыку застаецца пад вялікім пытаннем). Плацельшчыкамі паслуг ВНУ могуць быць розныя бюджэты, а вось іх спажыўцом - толькі студэнт. Таму акрамя дамовы з ВНУ (а для, так званых, бюджэтнікаў раней і гэтага не не было) студэнт павінен “утрасці” свае праблемы з плацельшчыкам. Падставай для ўсіх “разборак” павінны стаць дзве дамовы: адна - “студэнт-ВНУ”, другая -“студэнт –плацельшчык”. Наколькі мне вядома студэнт-бюджэтнік ніякіх дамоў з рэспубліканскім бюджэтам (альбо яго павераным, скажам, міністэрствам адукацыі) не мае. Адсюль выснова. Выдаткі на ўтрыманне бюджэтнага месца не з’яўляюцца легітымнымі (дагаварнымі), таму адказнасць за іх памер і спосабы выкарыстання студэнт не нясе. Рэктар В. Стражаў можа называць лічбу ў 2,7 тыс. даляраў, а можа прад'явіць каштарыс на 5 тыс. даляраў, але ўсе гэтыя міфічныя лічбы стасуюцца з адміністрацыйнымі (штучнымі) ўзаемаадносінамі паміж ВНУ і цэнтральнай ўладай. Калі адукацыя не з’яўляецца паслугай, а рэспубліканскі бюджэт - плацельшчыкам студэнта, то аўтаматычна ператвараецца ў бюракратычную размеркавальную задачу, звычайна кепска выкананую і дрэнна зразумелую. |