Главная » 2008 » Сентябрь » 8 » Трэба шукаць на другіх шляхох…
10:22 Трэба шукаць на другіх шляхох… |
![]() Давайце паразважаем.
Ці аказвае паслугу бацькам сярэдняя школа? Калі так, то павінна быць афіцыйная дамоўленасць: 1) бацькоў з адміністрацыяй школы; 2) бацькоў з плацельшчыкам паслугі, мабыць, міністэрствам. Калі няма дамоўленасці - няма паслугі, адказнасці, паразумення.
Школа цяпер нейкім чынам нагадвае армейскую казарму, у якую трапляюць салдаты паводле прызыву. Дзеці – быццам сыравіна для міністэрскіх эксперыментаў, а бацькі - «поднощики снарядов». Бацькі дэлегуюць сваіх дзяцей у арганізацыю суцэльна зачыненую. Разлік на безальтэрнатыўнасць, справядлівага і мудрага чыноўніка. Можа, у гэтым і ёсць памяркоўнасць беларуса, яго адданасць закону і парадку, у якім адносіны партнёрства і якасці заменены на кампраміс і логіку падпарадкавання. Бацькі не ставяць апору на сваіх дзяцей, школа - на бацькоў, а міністэрства – на настаўнікаў. Абхапіць ўсе маладое жыцце законам, пранікнуць адной бюракратычнай формай ва ўсе куткі яго душы –ці гэта не дэградацыя сям’і і парадку? І вось ідзе гвалт над душамі нашых дзяцей – 6-8 гадзін штодня. Можна зразумець тых бацькоў, якія чапляюцца за надзею знайсці добрага выкладчыка, запусціць дзяцей у “прыстойны” клас, выправіць хібы праз вопытнага рэпетытара. На жаль, гэта ўжо не прынцыпова, бо працэс духоўнага мяшчанства запушчаны і наступны прыпынак - новая школа, ужо вышэйшая. Усе паўтараецца зноў. На каго тут злавацца: на сябе, начальнікаў ці, як модна зараз казаць, сістэму? Не думаю, што выйсце – у камерцыяналізацыі школы. Інвестар прыватнай школы можа прапанаваць сям’і бізнэс-план акупнасці сваіх капіталаў, больш сучасныя і камфортныя ўмовы навучання, але не стратэгію інтэлектуальнага супрацоўніцтва. Больш за тое, інвестар павінен быць добрым слугой “сістэмы”, каб зарабіць прыбытак. Лаяльнась інвестараў да практыкі адміністрацыйнага кіравання школай, калі бацькі і дзеці – фрагмент, частка і сыравіна для вырашэння народнагаспадарчых задач эканомікі, нельга назваць інавацый і антыкрызісным рашэннем. Традыцыйная эканоміка сваімі фаварытамі лічыць прадпрыемствы (уплывовых падаткаплацельшчыкаў), але не сям’ю. Сям’я трактуецца даволі вульгарна і часцей за ўсе пастаўлена дзеля выпраўлення хібаў эканомікі. Паводле законаў любы горад ці веска стасуецца з тэрыторыяй, але не з сацыльнымі сувязямі, энергетыкай якіх з’яўляецца сям’я. Легалізацыя сям’і – з’яўляецца канстатацыяй новай пастэканамічнай рэальнасці, калі любы населены пункт робіцца некамерцыйнай арганізацыяй сямейных гаспадарак са сваімі рахункамі ў банках і правам на супрацоўніцтва і стварэнне высокаінтэлектуальнай інфармацыйнай прасторы. Змены такога высокага ўзроўню дазваляюць вызваліць дзяцей і настаўнікаў ад школьнай іерархіі, надаць ім форму інтэлектуальнага супрацоўніцтва з бацькамі, пакінуць за школай маёмасць і амбіцыі інвестараў, стаць альтэрнатывай бюракратызацыі і камерцыяналізацыі школы. Прынцып “Школа без настаўнікаў” можа азначаць, што настаўнік мае прафесійныя стасункі з арганізацыяй настаўнікаў, здольнай падтрымліваць брэнд якаснага навучання ў адносінах са школамі, зацікаўленымі дзелавымі альянсамі, сямейнымі саюзамі і міністэрствамі. Нельга дапусціць, каб якасная праца настаўніка фінансавалася з міністэрскага бюджэту за гадзіны фармальнай занятасці, заставалася нерызыкоўнай і адчужанай ад рэпутацыі прафісіянала. Настаўнік – не работнік , а інтэлектуал, адчынены для супрацоўніцтва і рызыкоўнай рэалізацыі сваіх прафесійных амбіцый. Дадзены падыход робіцца асабліва актуальным з развіццем Інтэрнэта, узрастаннем мабільнасці жыцця і працы. Абавязковая, міністэрска-кантралюемая занятасць настаўніка не з’яўляецца чыннікам прафесійнай перавагі і навучання цалкам. Аптымальны стан настаўніка заснаваны на паступовым і лагічным дрэйфу ад адміністрацыі школы ў бок персаніфікацыі ўласных кампетэнцый пры шырокім выкарыстанні Інтэрнэт-тэхналогій. Эканамічная самастойнасць настаўніка звужае актуальнасць “бюджэтнай” селекцыі школ на “перспектыўныя” і “безперспектыўныя”, робіць магчымым легалізацыю перспектыўнага, рэсурсазабяспечанага плана сям’і. Ідэя “сямейнай адукацыі” на 180 градусаў змяняе фінансавы механізм традыцыйнай эканомікі, які стаў настолькі варожым да сям’і і чалавека, што патрабуе не рэфармавання, а інавацый. Гаворка можа ісці аб такіх фінансавых праектах, якія ўспрымаюць базавае навучанне як фрагмент жыцця, адчужаны ад “платнасці” навучання за кошт бягучых заробкаў дарослых членаў сям’і, з аднаго боку, і прымусовага абагульнення сямейных бюджэтаў для адміністрацыйнага кіравання школай - з другога. Фінансавы план новай школы паказвае на складанаць і этапнасць сямейнага жыцця, патрабуе замены звыклых адносін аб’яднання і размеркавання на кааперацыю і стратэгічнае планаванне ад нараджэння да фізічнай смерці членаў сям’і. Тэрмін такого планавання складае не 3-5, а 60-80 гадоў. “Якаць жыцця – гэта тое, што распазнаецца паступова, счытваецца марудна” – казаў знакаміты італьянскі архітэктар Антоніо Чытэрыо. Школьная адукацыя з’яўляецца выключна якаснай і маруднай справай, таму патрабуе не эфектыўнасці, а канцэптуальнасці, кшалту: сем’і (носьбіты стратэгічных інтарэсаў)+школа (інвестары)+настаўнікі (прафісійная садружнасць, інтэлект)+ закон (паслуга). “Хай жа тое, што мы творым, ня робіцца нашымі багамі, бо мы яго творым, а не яно нас” (Ігнат Абдзіраловіч, Вільня, 1921 г.). |
| Категория: Образование | Просмотров: 591 | Добавил: antieconomy | Теги: |
| Всего комментариев: 0 | |


