АЭС на Беларусі: дзве праўды і адно рашэнне - 22 Сентября 2008 - Блог - Персональный сайт В. Лемеха
 
Antieconomy Уладзіміра Лемеха
Меню сайта
Категории раздела
Неафіцыйная Беларусь [8]
Кризисы и риски [5]
Сельское хозяйство [1]
Образование [2]
Банки и банковская деятельность [6]
Инвестиции и риски [5]
Международные события [0]
Реклама
Опрос
Ацаніце эканамічны стан сельскай гаспадаркі Беларусі
1. панаванне прымусу і калектыўнай без'адказнасці
2. глыбокі крызіс
3. ні ўздым, ні крызіс, а так...
4. інавацыі ў тэхніцы, тэхналогіях і кіраванні
5. уздым і найлепшая перспектыва
Всего ответов: 22
Калькулятор
Главная » 2008 » Сентябрь » 22 » АЭС на Беларусі: дзве праўды і адно рашэнне
АЭС на Беларусі: дзве праўды і адно рашэнне
11:18
Вертыкаль улады адрозніваецца ад  яе гарызантальнай версіі тым, что ролі сцэнарыста, рэжысера, актора и крытыка спалучае ў адным твары. Такое калектыўнае адзінства надае ўпэўненасці, стабільнасці, працы  і афіцыйна гарантаванага выніку. Пэўныя біфуркацыі з замежжа і непрагрэсіўнай часткі народу законна, без усялякай рызыкі, можна назваць антыпрагрэсіўнымі і нават здрадніцкімі. Як кажуць “сабакі брэшуць,  а караван ідзе”.  

Любая больш-меньш значная ініцыятыва з боку вертыкальшчыкаў ідзе пад брэндам  “так трэба”. Масавая мабілізацыя ўсіх шпунцікаў і болцікаў  бюракратычнай машыны дазваляе нараджать важкія інтэлектуальныя і інжынерныя рашэнні. Так, у спісе адных з самых значных ініцыятыў “вертыкалі” стала будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі. Ня гледзячы на тое, што  будаўніцтва нацыянальнай бібліятэкі не здолела прадзерці ізаліцыянізм  правінцыі, з аднаго боку, і спрыяць экспансіі сталіцы ў правінцыю, з другога, сам факт будаўніцтва паказаў, што арганізаваная бюракратыя праз мабілізацыю волі і ўнутраных сродкаў (самаэксплуатацыю), праз кантралюемае пераразмеркаванне правоў і абавязкаў здольна нараджаць даволі значныя калектыўныя мерапрыемствы.  Магчыма гэта акалічнасць нейкім  чынам паспрыяла таму, што амбіцыі бюракратыі ўзраслі і падняліся на значна вышэйшы ўзровень уласнай вартасці.

Яшчэ за савецкім часам  ідэя будаўніцтва “калектыўнага”  шчасця была дэлегіравана вопытным назначэнцам.  Гэтая ідэя ў стратэгічным плане сябе не апраўдала, бо яе падмуркам быў  кароткі чыццевы шлях чыноўніка,  але ў кароткатэрміновай перспектыве на 5-15 гадоў эфект размеркавальнага шасця даваў галоўнае – занятасць, працу, каштарысы, дзяцей.  Будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі чальцы вертыкалі падносяць як чарговую калектыўную мабілізацыю, перамогу калектыўнага розуму, добра спланаваную, фінансавава забяспечаную і вельмі эфектыўную народнагаспадарчую акцыю (як добра ўмее кіраваць бізнесам беларуская бюракрытыя чытайце тут).   На чым грунтуецца непадробны аптымізм айчыннай бюракратыі? Паспрабую пералічыць.

1. Верыкаль улады мае афіцыйна легалізаваны адміністратыўны рэсурс, які ператварае кожную стыхійную ініцыятыву ў фрагмент бюракратычнай размеркавальнай задачы. Улада дае зразумець, што прыбытак асобнай сям’і і бізнесоўца – саступка, кампраміс, лаяльнасць вярхоў да сваіх кліентаў.

2. Бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі (беларускія рублі) паводле законаў РБ з’яўляюцца ўнутранымі інвестыцыямі (?)  і верагодным укладам ў будаўніцтва АЭС.  Таму, бягучыя і стратэгічныя выдаткі – есць дзве кішэні адных штаноў,  імі вельмі добра маніпуляваць: бягучае зрабіць стратэгічным, а стратэгічнае – бягучым.

3. АЭС успрымаецца як народнагаспадарае мерапрыемства, супольная праца ўлады і народа, узгодненае перакладанне адказнасці і безкадказнасці на далекую перспектыву. Кожны з іх, каб выжыць, шукае  кампраміс.

4. Колісьць на Беларусі пад прымусам і гвалтам была створана калгасная сістэма. Усе недавольныя і варожыя элементы альбо памерлі, альбо папалі ў палон сацыялістычных адэалаў. З цягам часу народ ня толькі прызвычаіўся да калгаснага парадку, нават шмат хто выпеставаны ім, не ўяўляе нічога іншага. Адпрацоўваецца прыкладна тая ж схема. Галоўнае пачаць, а потым неактуальнае стане актуальным, дрэннае – добрым, невядомае – вядомым.

5. Бюракратыя лічыць эфектыўнасць паводле закона. Добры закон – высокая эфектыўнасць, дрэнны – нізкая. Узаконеная эфектыўнасць дазваляе мець бізнес без інвестараў і вольных менеджэраў. Напрыклад, што такое прыбытак камерцыйнага банка? Чытайце тут.

Між тым вядома, што на зямлі праўды няма і калі можна знайсці аргументы супраць неабгрунтаванага аптымізму тутэйшай бюракратыі, то тэма будаўніцтва АЭС узнімаецца на значна больш высокі ўзровень інтэлектуальнага і эканамічнага абмеркавання. Сення тэма АЭС – легалізацыя пэўных дапушчэнняў і комплексаў, якія з пазіцыі бюракратыі легка ператварыць ў норму закона.  Народна-уладавы альянс рэалізуе звычайны, брутальны, вузка-функцыянальны падыход да складаных, высокалаяльных да свабоды грамадзян сувязяў. Практыка стабільнасці і парадку навучыла эканамічна актыўных кадраў апрадмечванню сувязяў, фармалізацыі зносін, колькасна-арыянтаванаму мушленню, грубаму матэрыялізму. Гэта дазваляе выжываць і размножвацца. Пытанне толькі ў адным - ці дастаткова адной рацыянальнай мэтазгоднасці, інтэлегентнасці і дасведчанасці д’ябла, каб рабіць работу добра, з перспектывай.

ПРАЦЯГ БУДЗЕ…

 

Категория: Неафіцыйная Беларусь | Просмотров: 309 | Добавил: antieconomy | Теги: аэс
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email:
Код *:
Поиск
Мои услуги




Ссылки
Облако
Календарь
«  Сентябрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2010
Используются технологии uCoz