Крызіс – паветра свабоды - 29 Ноября 2008 - Блог - Персональный сайт Владимира Лемеха
Приветствую Вас, Гость! Регистрация RSS

Антыэканоміка Уладзіміра Лемеха

Понедельник, 06.02.2012
Главная » 2008 » Ноябрь » 29 » Крызіс – паветра свабоды
13:57
Крызіс – паветра свабоды
…у предприятий Минпрома выручка снизилась за последний месяц на более чем 50%. Причина банальна: не платят российские и украинские компании, которые попали в плотные тиски кризиса и которые, к несчастью, традиционно являются основными покупателями белорусской промышленной продукции. …По итогам октября РУП "МАЗ" получит от силы только около половины тех денежных поступлений, на которые первоначально рассчитывало. При этом значительная часть оборотных средств предприятия сейчас "заморожена" в складских запасах. …С сентября по ноябрь запасы грузовых автомобилей на МАЗе увеличились практически в два раза, достигнув объема около 1750 единиц техники.

[26 ноября 2008 Экономика и бизнес Тихон КЛИШЕВИЧ, Ежедневник]

Нашы ўплывовыя, мабыць, сістэмаствараючыя прадпрыемствы насамрэч  - вялікія сіроткі. Няма ў іх інвестараў, якіх бы цікавіла эфектыўнасць, няма сяброўскіх пакупнікоў, якія б куплялі мінпрамаўскі экспарт па папярэдняй аплаце,  няма нават лаяльных крэдытораў, якія б у цяжкі час падставілі плячо і купілі "замороженные складские запасы”. Няма нічога пазітыўнага, толькі адна барацьба: сення маюць цябе, заўтра маеш ты, а па сярэдзіне – гнуткі кампраміс. Цікава назіраць як мінпрамаўскія менеджэры апісваюць крытэры някрызіснага бізнесу: спажывец–абавязкова 100% пакупнік, прадпрыемства – абавязкова 100% прадавец. Гандлёвыя амбіцыі прадаўца  загадзя піхаюць у бок неабгрунтаванага аптымізму, з разлікам на ўласныя сілы, удалае пераразмеркаванне выручкі і міласць патрона. Банальна, вульгарна і рызыкоўна.  

Нашыя патроны ў высокіх кабінетах мараць аб абстрактнай, несапсаванай крызісам эканоміцы, якая не рэагуе на падаткі, сваволле бюракратыі, прымус да сумеснай дзейнасці. Калі ж гэты калектыўны і па бюракратычных мерках “стабільны” парадак пачынае варушыцца, месцамі гніць, тады ўзнікае выратавальнае слова -  крызіс. Аказваецца расейскія і ўкраінскія пакупнікі (некантралюемая апазіцыя) не хочуць сваечасова дзяліцца гандлевай выручкай, прымаць ў разлік мясцовыя планы вытворчасці. А чаму яны павінны гэта рабіць? Яны што - ў долі, альбо маюць задэклараваныя абавязкі, а можа маюць уплывовых інвестараў, здольных набыць МАЗы за конш уласных капіталаўкладанняў? Здаецца праблема не ў крызісе і не ў пакупніках.

М
енталітэт безрэсурснага спекулянта, варожа скіраванага да ўсяго знешняга і некантралюемага, стаў афіцыйным крытэрам эфектыўнасці, каардынатамі самаідэнтыфікацыі бюракратычнай машыны. Спекулянт заўседы пазьбягае банкаўскіх крэдытаў, баіцца інвестыцый і далекіх перспектыў, жыве адным днём, ухваляе іерархію, любое аб’яднанне і размяркаванне. РУП “МАЗ” (адносна вышэйпададзенага) - банальны спекулянт,  чакае выпадковых сувязяў с замежнымі пакупнікамі, шукае гатовых рашэнняў, разлічвае на цуд, каб забраць, адцяпаць і потым падгрунтавана падзяліць, а можа і адкаціць. Кажуць “вытворчасць нясе страты, бо няма збыту.”  На то яно і прадпрыемства, каб нешта вырабляць, псаваць паветра... Вытворчасць, як і любая іншая праца (у шырокім сэнсе – функцыя) не патрабуе нашых маральных ацэнак і бухгалтарскіх справаздач… Ей ўсе роўна. Клазету ўсе роўна, хто карыстаецца яго паслугай - багаты, ці бедны...


Дактрына беларускага цуда – цалкам спекулятыўная: больш экспарту – менш імпарту; менш пенсіянераў – больш эканоміі; прыцягнуў дэпазіт – рэалізаваў крэдыт. Кліенцкая палітыка бюракрытыі патрабуе масаваці, усеахопнасці, татальнага падпарадкавання па прынцыпу “я начальнік-ты дурань”, качужы маладзёвым слэнгам -фанеры, папсы. У выніку татальнай калектывізацыі жыцця ўжо нельга зразумець, што такое нацыянальны і камерцыйны банк, прадпрыемства, інвестар, знешнеэканамічная дзейнасць. Усё робіцца роўна такім, як патрабуе таго калектыўны розум народа і ўлады, а па сутнасці яго немагчымасць.


РУП “МАЗ” чакае выручку з замежжа, каб аплаціць занятасць наемных кадраў. Што гэта - некампетэнтнасць, правілы дрэннага густу, узаконенае разуменне эфектыўнасці? Не трэба быць вялікім эканамістам, каб зразумець, што нешта тут не так: чаму крыніцай заробку з’яўляецца гандлёвая выручка? Вядома што крыніцай ўраджаю з’яўляецца насенне, кінутае ў добра падрыхтаваную глебу. Чаму тады прадпрыемства грэбуе гэтым натуральным прынцыпам і прапануе пакупніку штучныя абавязкі, а не свае крэдыты (насенне, мабыць). Крэдыты, калі і сілкуюць нашу эканоміку, то вельмі сціпла і дорага. Так, сельская гаспадарка РБ спажывае кароткатэрміновых крэдытаў, якіх не хопіць на фінансаванне танных заробкаў, не кажучы пра іншыя выдаткі. У адсутнасці антыкрызіснага парадку, так званы, кліенцкі сектар эканомікі РБ прыбягае да банальных спекуляцый, росту цэнаў і ВУП. Падаткая інспекцыя прадаўжае збіраць падаткі і цэнтралізаваць сямейныя бюджэты, а камерцыйныя банкі гандляваць дэпазітамі ужо па 15-17% гадавых. (Навошта тады НБ РБ з яго стаўкай рэфінансавання ў 11% гадавых).


Вывад:
Спекулятыўна-вульгарнай (традыцыйнай) эканоміцы патрэбен крызіс, як свежае паветра састаяламу памяшканню. Нацыянальная бюракратыя крытыкуе крызіс, бо бачыць у ім пагрозу мясцой верты
калі. А крызіс  - усяго паветра свабоды.
Категория: Кризисы и риски | Просмотров: 528 | Добавил: antieconomy
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email:
Код *: