Главная » 2009 » Февраль » 9 » Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь: ні патрон, ні кліент, ні раб, а так?
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь: ні патрон, ні кліент, ні раб, а так?
13:59
Розныя там крызісы падштурхнулі да банальнага пытання - хто есць де-факта НБ РБ – прывілігіраваны працоўны калектыў, эфектыўны бізнес-праект, элітная бюракратычная арганізацыя, філія ўплывовых імпарцераў і экспарцераў, некамерцыйная арганізацыя грамадзян, шукаю і не знаходжу адказу.
На вэб-сайце НБ РБ спампаваў статут гэтай ўнікальнай істоты і аўтаматычна крануўся ў краіну фантазій і рускамоўнай білітрыстыкі.
Пачынаю чціва са слоў “Национальный банк Республики Беларусь (далее – Национальный банк) является центральным банком и государственным органом Республики Беларусь, действует исключительно в интересах Республики Беларусь” (гл. 1). Інтарэсы Рэспублікі Беларусь даволі рэнтабельны палітычны рэсурс, але пры чым тут НБ РБ: стаўка рэфінансавання коштам 14% гадавых і крэдыты па 20-25% гадавых – гэта ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь, альбо супраць іх? Інтарэсаў міністрэрства, калгаса, Бабруйскага раёна не існуе, бо яны настолькі ўсэрадняюцца і абагульняюцца, што легка апраўдваюць любую некампетентнасць. (прыкладна аб гэтым пісаў гуру сацыялогіі П. Бурд’е і я з ім згоден). Любая фетішызацыя народнага інтарэсу азначае падпарадкаванасць маленькага чалавека афіцыйнаму дактрынерству, у якога няма фундатараў, але заўседы есць ахвяры. НБ РБ, стаўшы на бок інтарэсаў РБ, адчынена заявіў аб рызыкоўнасці і сімвалізму сваей місіі.
У адпаведнасці са статутам НБ РБ з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае свой статутны фонд, зароблены ад прыбытку і іншых законных аперацый ў памеры 250 млрд. беларускіх рублеў (гл. 7). Дзіўна гучыць, але статутны фонд – есць прычына бізнесу і яго прыбытку, таму здаецца НБ РБ вывеў новую формулу сваей легітымнасці. Статутны фонд НБ РБ у беларускіх рублях, зароблены шляхам утрымання з будучых прыбыткаў – мягка кажучы нонсэнс і бязглуздзіца, бо паводле закона - НБ РБ есць не яйка, а курыца. Нігілізм з якім пачынае сваю дзейнасць НБ РБ скажу прама – пужае.
Шыльда “элітнай бюракратычнай арганізацыі” таксама не пасуе з глабальнай місіяй НБ РБ, бо бюракратыя – рэцыпіент, а НБ РБ прэтэндуе на ролю донара і самаакупнасць сваей гістарычнай функцыі. Бюракратыя несамастойна, іерархічна і лаяльна да карупцыі. Між тым, ад наемных кадраў НБ РБ патрабуецца меньш бюракратычнай валтузьні, а больш думаньня, узважлівасьці і незалежнасьці. Бюракратыя, нават элітная, шугаецца любога фундатарства і адказнаці. Але ж у НБ РБ есць статутны фонд і відавочна яго фундатары. Хто яны? Невядома і недастаткова, каб упэўненна лічыць НБ РБ бізнес-праектам, сумеснай дзейнасцю ўплывовых імпарцераў і экспарцераў. Навошта ўкладаць капітал, калі не клапаціцца аб яго эфектыўнасці. Але ж НБ РБ не той кліент, які робіць грошы. Гэтым займаецца Беларуськалій. У НБ РБ укладаюцца 250 млрд фіктыўных беларускіх рублеў (ім няма адкуль узяцца), што дазваляе казаць, што НБ РБ мае справу са штучнай, некарпаратыўнай эфектыўнасцю.
Пасля ўсіх няўдалых спроб убачыць сапраўдны твар НБ РБ прышоў да такой высновы. Эканоміка, як і прырода ўмее хавацца. Статут НБ РБ хаваецца за процьмай алагізмаў, дэмагагічных пастулатаў, банальных логунгаў і нереалізаваных фантазій за якімі толькі адно – роспач маленькага чалавека. Здавалася б, усе проста. НБ РБ (і ніхто іншы) вырабляе беларускія рублі, каб рэалізаваць камерцыйным банкам (сваім дылерам) пад уліковы працэнт, а тыя павінны знайці рэспектабельных кліентаў-пазычальнікаў за дадатковае ўзнагароджанне. Адзін - вырабіў, другі – рэалізаваў, трэці – пазычыў і гарантавана прадаў. Банальная крэдытна-размеркавальная схема. Можна паспрачацца аб крызіснасці і недасканаласці традыцыйнага эканамічнага парадку, але калі НБ РБ амаль-што не вырабляе і не збывае крэдытаў (сваей прадукцыі), тады чым ен займаецца? А… зразумела - абаронай інтарэсаў РБ.