Ідэя.Замкненыя сістэмы неканкурэнтныя, нават калі ім удаецца
прыцягнуць на свой бок уплывовых інвестараў, крэдытораў і авантурыстаў.
Альтэрнатыву, як і шчасце не шукаюць, ад яе адштурхоўваюцца.
Замкненыя сістэмы маюць вялікія амбіцыі, бо абапіраюцца на закон і
кантралюемы парадак. Законнасць (норма, цана) з’яўляецца падмуркам
эффектыўнасці любой замкненай арганізацыі. Праз законнае размеркаванне
"унутранага” і нейтралізацыю "знешняга” можна адчуць сябе гаспадаром
тэрыторыі. Знешнее – гэта заўседы стыхія, хаос, пагроза бяспецы,
верагодны крызіс, патэнцыйная апазіцыя, таму небяспечным "знешнім”
робіцца любая субстанцыя, якая дрэнна стасуецца з законам. "Знешнее
марыць стаць унутранным” – так разважаюць адэпты стабільнасці і парадку.
Таму "унутранаму” трэба абараняцца, вырабляць антыкрызісныя меры,
перацягваць знешніх агрэсараў у склад іерархіі. Больш таго, рэфармаванне
"унутранага” палягае праз ідэю інкарпарыцыі "знешнега” у
факультатыўнае, лішкавае, файнае, але за плату, за грошы. Свае можа быць
прымітыўным, як мядзельскі ўнітарны гатэль, але ж вельмі танным і
даступным. Хочыш ложак у 9-ці меснай бальнічнай палаце – маеш права,
закон на тваім баку, а калі люкс з душам і замежнымі лекамі – плаці
грошы. "Прагрэсіўнае” кіраванне замкненай тэрыторыяй стварае прэцыдэнт
суседа, які не супраць падзарабіць на чужых унутраных праблемах: чым
больш унутраных праблем, ты вышэй актуальнасць камерцыяналізацыі
сувязяў.
Канцэпцыя калектыўнага зачыненага шчасця пабудавана на сцэнары 100%
унутранай самаэксплуатацыі і самафінансавання, з аднаго боку,
дазіраванага пропуску ва ўлонне ўнутраных парадкаў і праблем знешніх
інвестараў, крэдытораў і проста авантурыстаў, з другога боку. Сціплыя
рэфарматары кажуць аб тым, што трэба адчыняць дзверы па ледзь-ледзь -
хай нешта ўваходіць і выходзіць, але малымі некрытычнымі дозамі. Іншым
свярбіць адчуць сябе прагрэсіўнымі рэфарматарамі са сваей рэлятывіскай
праўдай адчыненых дзвярэй.
На самай справе канцэпцыя перманентнага рэфармавання, а за савецкім
часам – "совершенствования” як кажа мой адзін знаемы - "брыдятина”.
Кепска і бляваць і нюхаць. Эфектыўнаць усе кампенсуе? Але ж здаецца не
сусім так. Сістема унутранага
кантралюемага шчасця заўседы стварае дэфіцыт плацежаздольнасці і
камфорту, не стасуецца з паслугай і канкурэнтным асяродзем.
Дэфіцыт размеркавання застаецца адзіным способам суіснавання
вертыкальна-арганізаваных сістем. Але дэфіцыт выяўляе не закон, а
паспяховая альтэрнатыва. Альтэрнатыва адчыненасці стварае
прэцэдэнт адносінаў. Адносіны – гэта працэсс нейтралізацыі хаатычных
пад’емаў і спускаў, прыбыткаў і страт, ен выраўноўвае сцежкі жыцця,
робіць яго значным і эфектыўным.
Замкненыя сістэмы ствараюць штучныя дылемы выбару накшталт
"дзяржаўны-камерцыйны”, "платны-бясплатны”, "донар-рэцыпіент”,
"абавязковы-факультатыўны”. Насамрэч ніякага выбару няма, бо недахопы і
нізкія стандарты ўнутранага кіравання заўседы можна кампенсаваць знешней
пазыкай, няма пазыкі – можна ўдакладніць закон. Стварыць свой працэс
жыцця, выйсці за межы узаконеных стэрэатыпаў – вось задача. Яна мае
рашэнне.