Якая птушка, такія й песьні - 27 Января 2009 - Персональный сайт В. Лемеха
 
Antieconomy Уладзіміра Лемеха
Меню сайта
Категории раздела
Текущие новости [20]
Идеи и события [29]
Новости с блога [7]
Новости клиентов [0]
Реклама
Опрос
Ацаніце эканамічны стан сельскай гаспадаркі Беларусі
1. панаванне прымусу і калектыўнай без'адказнасці
2. глыбокі крызіс
3. ні ўздым, ні крызіс, а так...
4. інавацыі ў тэхніцы, тэхналогіях і кіраванні
5. уздым і найлепшая перспектыва
Всего ответов: 22
Калькулятор
Главная » 2009 » Январь » 27 » Якая птушка, такія й песьні
Якая птушка, такія й песьні
10:38
Распавялі мне слухачы адну цікавую гісторыю аб тым, як жыллевае пытанне губіць веску. Сценар самагубства прыкладна такі: калгас купляе хату ў будаўнічай арганізацыі за 208 млн. беларускіх рублеў за крэдытныя грошы ўкладчыкаў камерцыйнага банку і разлічваецца на працягу 40 гадоў, плаціць працэнты з разліку 16% гадавых.

Тэарэтычна калгас закладае сваю вытворчую маемасць (часова незанятыя працоўныя месцы), каб арганізаваць іх выгодную эксплуатацыю, разлічыцца адпаведным чынам з банкам, зарабіць лішак выручкі. Незанятае працоўнае месца нясе неабгрунтаваныя страты, таму калгас ідзе на трактоўку працоўнага месца больш шырока – штучна ствараючы праблему жылля. І вось цягам часу высвятляецца, што калгас не спраўляецца з крэдытнай пазыкай і выношвае ідэю прадаць хату сям’і, не спыняючы эксплуатацыю працоўнага месца. Калгас-есць прадавец хаты, калгасная сям’я – яе новы пакупнік. Незалежна ад таго - прадасць калгас хату, ці не, але яго абавязкі перед банкам застаюцца. Калгас вымушаны запытаць ў пакупніка сродкі, якімі можна кампенсаваць зробленыя плацяжы камерцыйнаму банку і пагасіць будучыя неаплачаныя крэдыты. Першае дадаць другое – есць новы, дагаварны, кошт хаты. Дагаварны кошт будзе значна пераўзыходзіць каштарыс хаты, набытай калгасам ў будаўнічай арганізацыі.

Вось як выглядае схема і разлік:

 

  • Плацяжы калгаса банку, штомесяц: 2 778 149 руб. (доўг+%).
  • Калгас ужо ўнес на рахунак банка 24 пляцяжы (як варыянт): 66 675 571 руб.
  • Калгасу застаецца яшчэ ўнесці за 38 гадоў: 1 266 835 849 руб.

Эканамічна абгрунтаваныя ўмовы продажу хаты дагаварным коштам:                                                                                               1 333 511 420 (2 778 149 руб. Х 480 мес.):
- папярэдняя аплата: 66 675 571 руб.
- кошт адтэрміноўкі на 38 гадоў: 1 266 835 849 руб. (штомесяц - 2 778 149 руб.)

Папярэднія высновы
 
Дарослыя члены сям’і павінны мець наперадзе 38 гадоў працоўнай дзейнасці. Капіталаўкладанні сям’і павінны складаць 66 675 571 руб. Штомесяц дарослым членам сям’і трэба зарабляць не меньш 5 400 000 рублеў.

Выснова заключная

Продаж хаты “калгас-сям’я” не мае эканамічнага зместу, а жыллевае пытанне на весцы-выключна бюракратычная задача.

Категория: Текущие новости | Просмотров: 387 | Добавил: antieconomy
Всего комментариев: 1
0  
1 komik   (23.03.2009 22:50)
очень приятно, что поднятая тема в народе находит широкий интерес. проблемных вопросов на деревне оказывается намного больше чем кажется. самое страшное - равнодушие и бездействие

Имя *:
Email:
Код *:
Поиск
Мои услуги




Ссылки
Облако
Календарь
«  Январь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Copyright MyCorp © 2010
Используются технологии uCoz