26 Октября 2009 - Персональный сайт Владимира Лемеха
Приветствую Вас, Гость! Регистрация RSS

Антыэканоміка Уладзіміра Лемеха

Среда, 23.05.2012
Главная » 2009 » Октябрь » 26

Работнік шукае працу, бізнесовец – прыбытак, прадавец – кліентаў, бюракратыя – падаткі. Усё жыцце ў пошуку – дэвіз эканомікі. Пошук патрабуе спрытнасці, ведання мясцінаў, а самае галоўнае – законных правоў і абавязкаў. Для пошуку патрэбен час, дарадцы, маладосць. Можна пачуць – знайшоў вакансію. Але ж дзіўна гучыць – купіў вакансію, скажам на тры гады за 1500 у.а. Знайсці і купіць, пагадзіцеся, розныя рэчы. Легка знайшоў – легка згубіў, альбо наадварот - так урэпіўся ў "халяву”, што не скавырнеш (гэта асабліва датычыцца "вопытных гаспадарнікаў”). Даволі небяспечная гэта справа - шукаць шчасце. Між тым шчасце не шукаюць, ад яго адштурхоўваюцца.

Чалавек мае аўтамабіль, але шкадуе грошы на страхоўку коштам 500 у.а. Нават самы справядлівы тарыф не прыносіць задавальнення. І вось з’явіўся цуд – пошук шчасця заступіў месца шчасцю, за голас страхавацеля прапанавалі аж 800 у.а. Пошук шчасця прынёс -500 у.а. выдаткаў, а само шчасце +300 у.а. прыбытку (800-500). Але ж у чым цымес рабіць чалавека шчаслівым? Задумайся… Ен ёсць.
Категория: Идеи и события | Просмотров: 453 | Добавил: antieconomy | Дата: 26.10.2009 | Комментарии (1)