Create site free
11 Февраля 2010 - Персональный сайт Владимира Лемеха
Приветствую Вас, Гость! Регистрация RSS

Антыэканоміка Уладзіміра Лемеха

Вторник, 07.02.2012
Главная » 2010 » Февраль » 11

Цячэ рака жыцця - розная, непадкантрольная, вольная ў заваротах, уздымах і спусках, па-свойму адбітная, месцамі глыбокая.  Яе нельга вычарпаць, падзяліць на карыснае і лішкавае, прыдаць форму. Непадзельнасць ракі, блытаніна ў аператыўным і перспектыўным , "добрым” і "дрэнным”  робіць яе адначасова грахоўнай і жывой. Раку бачыш, але на ўзроўні далягляду. Яе нявыразныя, размытыя формы надхняюць і заварожваюць адначасова. Між тым эканоміку захапляе  не рака жыцця (чалавек), а яе водны рэсурс (выбарнік). Чарпак эканомікі на законных падставах чэрпае з ракі жыцця яе водны актыў,  каб ператварыць у голас выбарніка, запіхнуць яго ў  скрыню законнага прымусу,  зрабіць складнікам чужых амбіцый. (гл. Малюнак).


 
Нельга аб’яднаць дзве якасці, але гэта можна зрабіць з галасамі выбарнікаў: 1+1=2. Усе проста і ў такой жа ступені вульгарна.  Закон эканомікі – гэта закон банальнага складання, стратэгія вялікага аптымізму і грэбання дэталямі. Любая сутнасць, якая  падпадае пад прэс закону перастае быць інвестыцыяй. Інвестыцыі заўседы пужаюць эканоміку, таму мільены людзей паўстаюць перед намі ў выглядзе збянтэжаных і прыніжаных эканамічных адзінак.
 
Задаю сабе пытанне: чаму голасы выбарцаў маюць аднолькавую гучнасць, не назапашваюцца, не пераходзяць у спадчыну, не з’яўляюцца інвестыцыяй, не прыносяць дэвідэндаў, не ствараюць сацыяльных і дзелавых альянсаў, не ўзнімаюць у гару свае сямейныя бюджэты, а аддаюць ініцыятыву танным спекулятыўным  паліттэхналогіям, накшталт, "гражданского долга”?

Няма адказу, але есць разуменне таго, што  анты-выбары – гэта разліў ракі жыцця, экспансія сямейных амбіцый, легалізацыя інтэлектуальных капіталаў. Адбітны выбарца раз у чатыры гады нейтралізуе смецце, змывае бруд, робіць жыцце канцэптуальным, а сямейны бюджэт заможным. Выбарцы прапануюць свае доўгатэрміновыя інтэлектуальные інвестыцыі ў сумесную дзейнасць с тымі, хто можа прапанаваць бізнес-план, унесці аванс і выйсці на мяжу эфектыўнасці.

Здаецца мы павінны зразумець, што народна-уладавая дэмакратыя – есць тупік для сям’і, яе духоўных і прафісійных капіталаў, мітусня вакол чужых амбіцый, марнатраўства часу. Новыя выбары, лозугі і дэмаршы – чарговыя сведкі інертнасці і шаблоннасці эканамічнага мышлення.  Выйсце есць, але як цяжка з бруднай лужыны  адбудаваць раку свайго жыцця.

Категория: Идеи и события | Просмотров: 355 | Добавил: antieconomy | Дата: 11.02.2010 | Комментарии (0)