| Главная » Статьи » Бизнес-идеи » Управление страной |
КУЛЬТУРНЫ НАЦЫЯНАЛІ3М: ЛЕКI АД ЖАБРАЦТВА Памiж эканомiкай i культурай ідзе вайна Праблема ў эканоміцы, а не ў кіраванні. Культура зрабілася часткай эканамічнага цела, яго функцыяй, рэсурсам. Варта нагадаць, што кожная эканоміка мае міністэрства культуры. Гэта сведак дэградацыі і штучнага ператварэння культуры ў галіну эканомікі. Эканоміка ўхваляе культурны ўплыў на спрашчэнне чалавека, яго штучнае пераўтварэнне ў наёмнага кадра. Працэс дэградацыі нараджае падман, зайдрасць, дагаджэнне, агрэсіўнасць. У межах традыцыйных фармальных схемаў беларуская культура вымушана падпарадкавацца аператыўным, выключна iнстыктыўным задачам самазахавання ўлады i народа. Культурны чалавек не можа пагадзіцца з этыкай эканамiчнага парадку. Эканомiка з'яўляецца выключна рацыянальнай, таму распазнае толькі колькасць, надае выключную актуальнасць цяперашняму. 3 эканомiкай укараняецца масавае мышленне, узрастае энтрапiя. Этнас робiцца больш субпасiянарным i iнстынктыўным. Эканоміцы патрэбны канфармiзм наемнага работнiка. Культурны чалавек, звужаны да ўзроўня працоўнага рэсурса ўступае ў барацьбу за свае правы i таму губляе iніцыятыву. Паказнiкі эфектыўнасцi, калькулiруемыя грамадскай бухгалтэрыяй, з'арыянтаваны на безкультурнага, заклапочанага сваей занятасцю, работнiка. Эканоміка стварае калектыўны бюджэт, робячы культуру - яго кліентам. Бюракратыя кіруе бюджэтам праз узаконеныя спекуляцыі, кожны раз патрабуючы ад культуры лаяльнасці. Любая эканамічная палiтыка з'ўляеццца афіцыйнай, размеркавальнай па сутнасці i мэтах. Размеркаванне ўхваляе прадмет - замест сувязей, занятасць - замест вынiку, працоўны рэсурс - замест чалавека. Эканомiка ўмысна дапускае скажэннi, каб стварыць дэфіцыт рэсурсаў i волi. Без дэфіцыту немагчыма збудаваць iерархiю.Членства ў iepapxii спрашчае сітуацыю, патрабуе прыняць бок улады ці народа. Трансфармацыя культуры ў барацьбіта за народнае шчасце робiць яе часткай улады. Як вынiк - дэградацыя i заняпад. Кожная iерархiя ў той цi iншай ступенi хварэя дэфіцытам. Дэфiцыт вядзе да самаэксплуатацыi, канфліктаў і заняпаду сямейнай гаспадаркi. Для беларускай культуры icнye добрая магчымасць вызначыць свае адносіны да членства ў iepapxii, давесцi да людзей iдэю вольнага грамадзянства. Калi беларуская культура будзе змагацца з эканомiкай за свае правы, штодня даказваць сваю функцыянальнасць i вартасць, то прападзе. Культура лечыць эканомiку, а не наадварот Культура не стварае дэфіцыт, а лечыць яго. Культура памяншае энтрапiю i недасканаласць фармальных схемаў. Эканомiка чакае дапамогі ад культуры, а не наадварот. Дэфіцыт стварае хібы - культура дапамагае гэтыя хiбы вылячыць. Hiводзен крэдытор, не возьмiцца лячыць дэфіцыт, бо на дэфіцыце робяцца грошы. Культура можа i павiнна гэта зрабіць, бо разважае і дзейнічае па-iншаму. У Беларусi есць што i каго лячыць. У стратэгічным плане можна вылучыць два паралельных цэнтры кіравання тэрыторыяй Беларусі - эканамiчны: афіцыйна-урадавы, спекулятыўны, русіфікаваны i культурны: нацыянальна-гуманітарны, сяброўскі, высокаэфектыўны і больш прыстасаваны да інтэрнэту. Культурна-неўрадавы бiзнес надасць беларусам волю i жаданне жыць лепей. Эканомiка кipye клiентамi, культура - сувязямi. Эканамiчная iерархiя заўседы вертыкаль, культура - гарызанталь. Для культурнага сяброўства неабходны інвестыцыі, для эканомікі - падаткі. Культурная эканоміка вызваляе работнiка ад наемнай працы. Гэта азначае, што фінансы вольнага работніка не залежаць ад выручкі (спекуляцый выдаткамі). У культурным асяродзi пакупнiк i прадавец не гандлююць, а сябруюць. Вольныя, свабодныя ад эканомікі людзi, будуць зффектыўна i прыгожа працаваць у накірунку агульнай i безканфлiктнай мэты. Культурны чалавек будзе заможным i адказным. Яго багацце будзе справядлiвым i абгрунтаваным, але не ўрадавай бухгалтэрыяй, а самой этыкай бизнесу. Эканамiчная iерархiя пагадзіцца з роллю культурных людзей, бо лячэнне дэфіцыту дасць свой плён. Культура надасць крэдытам пазытыўнае прызначэнне. Грошы набудуць найвышэйшую эфектыўнаць, бо спатрэбяцца дзеля Міністэрская (скажоная) культура павiнна ўсвядомiць сябе імгненнем памiж мiнуўшчынай i будучыняй. Калi гэтага няма, то грамадзянства будуць раўняць з жыхарствам, а эканомiку - з падманам. Беларусi патрэбна арганiзацыя iнвестараў, якая б распачала рэкламу i агітацыю культурнага бізнесу, у першую чаргу, у правінцыi. Яна павiнна стаць iнiцыятарам легалізацыi беларускага вольнага грамадзянства. Культурная эканомiка дазволіць стварыць прыстыжную вольную адукацыю, аддягнуць людзей ад хаўтуры i эканамiчнай залежнасцi. Разуменне культуры ў кантэксце «свабоды ад эканомiкi» дае падставу для ўзрастання волi i беларускасцi. Культура найлепшым чынам адпавядае гарманiчнаму, а не мінiстэрска-змадэляванаму разуменню грамадзянства. Справа культурнага адраджэння Беларусі палягае праз абмежаванне эканомiкі. Вольнае грамадянства нельга ўвесцi законам. Культурнаму чалавеку патрэбны не закон, а вольная праца. Легалiзацыя вольнай працы iдзе разам з iнвестарам. Інвестар, а не бюракратыя, робіць грамадзянства на Беларусі рэальнасцю. Перш чым прыцягваць iнвестараў да Беларусі трэба адкрыта заявіць свету аб сваiм намеры стаць культурнай, незалежнай ад эканомікі, нацыяй. Перспектывы Улада i народ суiснуюць у паталагічным адзінстве. Гэта адзiнства трымаецца на скажоных i чалавекаспрошчаных iмператывах. Любыя iнiцыятывы бакоў только ўдакладняюць характар прымусу, накшталт, як падняць заробкі і пенсіі. Гэга прыклад антыпрадуктыўнай i антыкультурнай эканомiкi. Культура легалізуе новую эканоміку, якая лечыць дэфiцыт i дапамагае ўладзе i народу самаліквідавацца. Культура з'яўляецца адзіным i натуральным выйсцем для затурканага народна-гаспадарчага калектыву. Культура мае сваю, неафіцыйную, рацыю. Культурная эканоміка пазбаўляецца ярма дэмакратыі, ператварае выбаршчыка з чалавека-лiчбы ў вольнага i ўплывовага грамадзянiна. Культурны чалавек мае волю i талент, каб не шукаць любовi сярод улады i народу. Культура, а не ўрад з народам, зберажэ беларускi этнас.
| |
| Категория: Управление страной | Добавил: antieconomy (28.09.2008) | Автор: В. Лемех E | |
| Просмотров: 309 |
| Всего комментариев: 0 | |

