Беларусь: краіна-парк (канстатацыя новай парадыгмы) - Управление страной - Бизнес-идеи - Каталог проектов - Персональный сайт Владимира Лемеха
Приветствую Вас, Гость! Регистрация RSS

Антыэканоміка Уладзіміра Лемеха

Понедельник, 06.02.2012
Главная » Статьи » Бизнес-идеи » Управление страной

Беларусь: краіна-парк (канстатацыя новай парадыгмы)



Беларусь: краіна-парк

Цi жабрак cвабоду альбо выбар мае? Ен павінен
Уладару, што яму плаціць, голас свой
Заўседы прадаваць, каб хлеб ды боты мець.
Не трэба галасы лічыць - узважваць трэба...
(Ф. Шылер. Урывак з маналога Л.Сапегі з першай дзеi драмы «Дзiмiтрый»)

Што павінен ведаць кожны беларус…

Улада i народ суiснуюць у паталагічным адзінстве. Улада не любіць народ, а народ - уладу. Любыя iнiцыятывы бакоў только ўдакладняюць характар прымусу. Гэга прыклад антыпрадуктыўнай i антыкультурнай супольнасці. Эканоміка не прычына, а вынік нашай унутранай несвабоды. Кожная ўлада баіцца эканомікі, кажа што эканоміка ўсяму галава, таму ўхваляе колькасць замест якасці, аднастайнасць - замест разнастайнасці, страх - замест любові. Эканоміка Беларусі застаецца калектыўнай, стратнай і бюракратычнай па сваей сутнасці, бо каля 90% бюджэта краіны фінансуецца прадпрыемствамі. Такая эканоміка, што генерал без войску. Так было заўседы. Змяніліся толькі абставіны, антураж, рыторыка за якімі - роспач, падман, злачынствы і комплекс "маленькага” чалавека. Дзе тая антыэканоміка, якая дапаможа ўзняцца над абставінамі жыцця? Яна есць, яна нейдзе побач, чакае свайго трыюмфу.

Фрагмэнт канцэпцыі

Мы хочам Бога ў нашым краі,
Між беларускіх бедных стрэх,
У нашай мове і звычаі
Ня можа меці мейсца грэх.
Багаславі нас Маці…

Эканомiка паўсюдна спрашчае i скажае сувязi. Камерцыйныя i адмiнiстратыўныя намеры эканомiкi ўлiчваюць толькi тыя аспекты жыцця, якiя могуць прапанаваць афiцыйны, дакладна вызначаны iнтарэс. На першае месца эканомiка ставiць бюджэт, каб зрабiць яго ўласнасцю i чыннiкам бюракратычных манiпуляцый. Манаполiя эканомiкi падтрымлiваецца хаатычнымi здзелкамi куплi-продажу i барацьбой за свае жорстка галiновыя карпаратыўныя амбіцыі. Высокая ступень абстракцыi дазваляе рацыяналізаваць сувязi, дамагчыся кампрамiсаў, усярэднiць магчымасцi. Дэфiцыт становiцца адзiнай умовай падтрымкi парадку, у якiм прырода i людзi падпарадкованы практыцызму эканомiкi.

У любой эканоміцы грошы робяцца падаткамі і абагульняюцца ў калектыўны (дзяржаўны) бюджэт. Бюджэт – асноўны закон эканомікі, яе патрон і ўлада. Разам з калектыўным бюджэтам узнікае бюракратыя, якая знаходзіць маральнае апраўданне сваей значнасці тым, что збірае падаткі і выкрывае нячэсных падаткаплацельшчыкаў. На Беларусі 90% падаткаў плацяць створаныя законам прадпрыемствы. Эканоміка зацікаўлена ў людзях на 10%.

Эканомiка ўмысна спрашчае, узаконьвае і абагульняе галасы выбаршчыкаў. Нельга аб’яднаць дзвух людзей, але можна аб’яднаць галасы дзвух выбаршчыкаў. Без дэмакратыі немагчыма скласці бюджэт і нарадзіць бюракратыю. Галасы выбаршчыкаў робяць эканоміку легітымнай, а бюракратыю - ўсемагутнай.

Эканоміка штучна стварае праблему, робіць яе асноўным законам, нараджае злачынцаў, а потым вядзе з імі барацьбу. У стратэгічнай перспектыве хрысціянская Беларусь адмаўляецца ад змярцвелых пастулатаў эканамікі: падаткаў, заработнай платы, пенсій і галасоў выбаршчыкаў.

Новая Беларусь - гэта краіна-парк, у якім сям'я стварае непадзельную трыяду з:

  • мінулага: бацькоў,
  • сучаснага: дзяцей,
  • будучага: унукаў.

    Сям'ю (але не работніка) трэба лічыць кропкай адліку для поўнавартасных пераменаў.


  • Беларусь: краіна-парк
    канстатацыя новай парадыгмы з лічбамі і лагічнымі схемамі ...




    Категория: Управление страной | Добавил: antieconomy (29.09.2008) | Автор: В. Лемех E
    Просмотров: 433
    Всего комментариев: 0
    Имя *:
    Email:
    Код *: