- скасаванне глабальнай франшызы на прыбытак і падаткі;
- дэбюракратызацыя і дэкамерцыалізацыя гаспадарчых і чалавечых сувязяў;
- прымірэнне імпарта з экспартам;
- ухваленне эфектыўнасці замест размеркавання;
- перамога перспектыўнага над аператыўным;
- сінергія сумеснай дзейнасці, акцэнт на эфектыўнасць зносін;
- зліквідаванне антаганізмаў, выкліканых комплексам наемнага работніка.
РОЗНЫЯ ГРОШЫ
- “ЖОЎТЫЯ ГРОШЫ” – крэдытны рэсурс НБ Беларусі, які прапануецца альянсу камерцыйных банкаў пад стаўку рэфінансавання для рэалізацыі рэзыдэнтам эканомікі за ўзнагароду (дысконт). Жоўтыя грошы трапляюць на крэдытны рахунак уласніка прадпрыемства для фінансавання яе бягучых абавязкаў перад прадпрыемствам. Жоўтыя грошы з’яўляюцца крыніцай заробка работніка, аплаты яго бягучых абавязкаў. Жоўтыя грошы не канвертуюцца ў замежную валюту і не з’яўляюцца гарантыяй для новых крэдытаў, напрыклад, спажывецкіх.
- “ЗЯЛЕНЫЯ ГРОШЫ” – гэта грашовая выручка прадпрыемства ад продажу прадукцыі (паслуг), якая трапляе на разліковы рахунак прадпрыемства, каб задаволіць патрэбы прадпрыемства ў яго бягучых абавязках. З выручкі забараняецца выплочваць заробак і выдаткаваць сродкі па дагаворах куплі-продажу. Прадпрыемства з выручкі не плаціць падатакі. Зяленыя грошы нельга перавесці ў наяўную форму.
- “ЧЫРВОНЫЯ ГРОШЫ” забяспечваюць стратэгічны інтарэс уласніка прадпрыемства (сям’і) праз назапашванне амартызацыі і прыбытаку на капітал. Чырвоныя грошы трапляюць з разліковага рахунку прадпрыемства на інвестыцыйны рахунак ўласніка прадпрыемства, а таксама на інвестыцыйны рахунак сям’і работніка. За чырвоныя грошы можна набыць капітальную рэч у тым ліку у нерэзыдэнта, зрабіць аванс па лізінгу, прыдбаць замежную валюту. З інвестыцыйнага рахунку ўласнік прадпрыемства і сям’я работніка прадпрыемства робяць унесак адпаведна ў КАРПАРАТЫЎНЫ І ГРАМАДСКІ БЮДЖЭТ КРАІНЫ (РЕГІЕНА).
КАНСАЛІДАВАНЫ БЮДЖЭТ КРАІНЫ (РЭГІЕНА): ГРАМАДСКІ БЮДЖЭТ+КАРПАРАТЫЎНЫ БЮДЖЭТ.
Суадносіны паміж грамадскім і карпаратыўным бюджэтам павінны быць на карысць першага. Дзяржаўны бюджэт краіны – есць выключэнне, справакаванае неэфектыўнай дзейнасцю. Толькі неабгрунтаванае адхіленне ад эфектыўнасці, любы пераход ад аптымальнага да фармальнага падлягае падаткаабкладанню (пакаранню).