Жыццё можна параўнасць з ракой – адчыненай, вольнай і замкнёнай адначасова. Здаецца, чарпануў ваду шклянкай, прыдаў ей патрэбную форму, адчуў сябе гаспадаром. Вада ў рацэ і вада ў шклянцы – гэта як чалавек і яго пісаны вобраз. Вада ў рацэ запоўнена невычарпальнай інфармацый. Вада ў шклянцы, наадварот, нешта аформленае, таму больш спажывецкае, функцыянальнае, канчатковае.
Эканоміка вырабляе скажоную, але ўзаконеную праўду, запаўняе гэтай метафізычнай праўдай усе поры зямнога жыцця, каб выжываць, працаваць, сілкавацца, штодня вырабляць інструкцыі, ідэі, крызісы. Як разглядзець за гэтай штодзённай шэрай працай раку жыцця? Сотні офісных спецыялістаў штодня ўглядаюцца ў маніторы кампутараў, каб адфільтраваць самае значнае, выявіць тэндэнцыі і нарэшце сказаць, што 2780 беларускіх рублеў – тое ж самае, што 1 даляр ЗША. Праўда заўжды адна – казаў мудры Тутанхамон. Але ў гісторыі былі і іншыя вядомыя спецыялісты, напрыклад К. Маркс, які аднойчы выказаўся на конт таго, што жыццё ідзе не па закону, а іншае – не больш, чым фікцыя юрыстаў. Нігілізм К. Маркса на Беларусі ў значна большай пашане, чым фаталізм Тутанхамона.
Задумайся.
Беларускія рублі можна
а) вырабіць за валюту;
б) замовіць у якасці пазычальніка;
в) размеркаваць па закону.
Адныя грошы, але тры праўды, тры шляхі, тры розныя вынікі. Першы – патрабуе рэсурсаў і вонкавага ўплыву, другі – гаспадарчага разліку і барацьбы за свае правы, трэці – улады і лаяльнасці да патрона. Тры праўды для трох нефармальных груповак (рэспектабельных, мідл і бедных кліентаў) даюць 27 (3*3*3) розных праўдаў, 27 спосабаў парушыць нарматыўны парадак жыцця.
Задумайся.
Экспартная выручка кліента: |
$1 000 |
а) абавязковы продаж НБ РБ (30%) |
$300 |
б) астача на в/р экспарцера |
$700 |
рублёвая эмісія па афіцыйнаму курсу НБ РБ ($1=2780р) |
834 000р |
падаткі і зборы з экспарцёра (уласнасць арганізаванай бюракратыі, гарантыі пад вытворчасць крэдытных рублеў) |
834 000р |
штучна створаныя выдаткі эканомікі |
+834 000р |
У любой эканоміцы (у беларускай таксама) прынцып тоеснасці (абмена) не спрацоўвае, бо чыннікам эфектыўнасці з’яўляецца не толькі фінансавы і інтэлектуальны капітал, але выпадковыя пазыкі і лаяльны да іх закон. Ня трэба здзіўляцца, калі закон робіцца амаль што адзіным сродкам навядзення парадку, але ж гэты парадак настолькі кволы і недасканалы, што прыходзіцца ўвесь час спадзявацца на кампраміс. Афіцыйны курс НБ РБ перадае інфармацыю са значнымі скажэннямі, бо не можа ізаляваць тую частку рублевай выручкі (цаны), якая не абменьваецца за валюту, а размяркоўваюцца паводле законаў. Гэта дабаўленыя (нелімітаваныя) страты спажыўцоў: падаткі, амбіцыі пасярэднікаў (даўжнікоў і крэдытораў эканомікі). Памер, так званых, ня связаных радыкалаў нават пры самым кампетэнтным кіраванні можа дасягаць 70% выручкі.
Задумайся.
Капіталы ніколі не бываюць пазыкай і нацыянальнай валютай, яны апярэджваюць іх. Для інвестара эфектыўнасць – гэта адлегласць з пункта А у пункт Б, доўгатэрміновая экспансія, пераход на новыя тэрыторыі і рынкі, для законаведаў і маралістаў – працоўны абавязак, размеркавальная задача, накшталт – зьбяром падаткі з горада і “інвестыруем” у веску. Любая экспансія капіталаў патрабуе нязменнасці (нейтральнасці) афіцыйнага курсу рубля, каб інвестар не шарахаўся, а паспяхова крочыў да сваей эфектыўнасці. Адлегласць у 1-3 гады – гэта не той шлях для самарэалізацыі адбітнага капіталу. А вось спекулянтам да патрэбы не капітал, а закон, распараджэнне, даручэнне, адказная місія, а далей – трын-трава. Спекулянт тусуецца каля бюджэта, альбо ля выпадковага пакупніка, пазьбягае любой рызыкі. Аператыўнае, альбо выпадковае змяненне афіцыйнага курса рубля – гэта сведак моцы спекуляцый і законаў, якія іх пакрываюць. Афіцыйная дактрына жыцця пры любых палітыках і дэмакратыях застаецца затратнай і добра прыстасаванай для арганізацыі спекулятыўных, варожых да пакупніка, зделак.
Любы інтэлектуальны і фінансавы інвестар ня можа абстрагавацца ад эфектыўнасці і перспектыўнасці вольнага жыцця, але ж афіцыйны курс НБ РБ робіць гэтую пазытыўную стратэгію мала рэалістычнай. Вось і думай цяпер, што рабіць з беларускім рублем, калі той завірусаваны дэфіцытам і паталагічнай залежнасцю ад афіцыйнай праўды жыцця.