Сальда ў знешнім гандлі ” – есць штучны паказчык, умысна створаны бюракратыяй, на той выпадак, калі інвестыцыі і банкаўскі капітал губляюць ініцыятыву і ператвараюцца ў фармальны атрыбут законнасці і парадку. Калі імпарцер альбо экспарцер вядзе знешнеэканамічную дзейнасць на ўласную рызыку (без крэдытнага капітала і інвестыцый) –ен губляе арыенціры, паскараючы рост вялікіх і малых праблем.
Імпарт – есць амбіцыі крэдытораў, экспарт – адпаведная рэакцыя пазычальнікаў, дысбаланс – падстава для эфектыўных інвестыцый. Крэдыторы штурхаюць пазычальнікаў на значныя і доўгатэрміновыя імпартныя дамовы. Так як крэдытныя абавязкі пазычальнікаў заўседы ніжэй за памер іх экспартнай выручкі, а кошт крэдытаў можа значна пераўзыходзіць кошт бягучай выручкі, то пошук баланса паміж імпартам і экспартам на пэўную дату не мае сэнсу у стане адчыненых (безупынных) сувязей. Любая замкненая эканоміка не разумее прынцыпа безупыннасці крэдытных струменяў і арганізуе знешнеэканамічную дзейнасць без пасярэдніцтва інвестыцый. Людзі, якія вядуць барацьбу з імпартам за станоўчае сальда ў знешнім гандлі ўвасабляюць тып паводзін, адчужаны ад эфектыўнасці (топчуцца ў лужыні брудных кантрактаў). Яны маюць манаполію на закон і робяць яго сурагатам банкаўскіх і прыватных капіталаў. Закон нейтралізуе прастору эфектыўнага гандлю на карысть спекулятыўнай дзейнасці выпадковых імпарцераў і экспарцераў. Лаяльнасць да законнага прымусу зняважае эканамічную адказнасць рэзыдэнтаў перад банкамі і гэта вельмі дрэнна.
Антыкрызіснае рашэнне знаходзіцца побач з тымі, хто рызыкуе сваімі капіталамі для пашырэння крэдытнай эмісіі і эфектыўнасці сувязяў і супярэчыць логіцы тых, хто пячэцца аб адмоўным сальда ў знешнім гандлі.
У табліцы на падставе дадзеных за студень-травень 2011 года* я хацеў паказаць, што адмоўнае сальда ў знешнім гандлі – есць фікцыя і сведак нашай унутранай несвабоды.
У дрэннай эканоміцы кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю прымае законную форму хаатычных валютных спекуляцый. А калі справа выходзіць з пад кантролю, бюракратыя пашырае свой уплыў на выпадковыя сувязі імпарцераў і экспарцераў у якасці пазычальніка валютных крэдытаў. Крэдытныя амбіцыі бюракратыі – гэта спроба выправіць не эканоміку, а ўласныя памылкі і некампетэнтнасць. Адмоўнае сальда ў знешнім гандлі паказвае, што трыяда “імпарцер-закон-экспарцер” не прыносіць плену. Усе бакі гэтага штучнага альянсу ператвараюцца ў рызыкоўных гандляроў. Бюракратыя адцягвае на свой бок значныя крэдытныя капіталы і робіць малаверагоднай справу матывацыі знешнеэканамічных сувязяў.
Дрэнная эканоміка патрабуе альтэрнатыўнасці і тэхналогій, якія адказнасць перад крэдыторамі, інвестарамі і спажыўцамі паслуг ставяць вышэй любых законаў. Інтэлектуалізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці робіць закон толькі дабраахвотным фрагментам зносін са зваротнай сувяззю.