Розныя грошы – адна праўда

 

1. “ЖОЎТЫЯ ГРОШЫ” – цэнтралізаваны крэдытны рэсурс краіны, які прапануецца НБ Рэспублікі Беларусь альянсу камерцыйных банкаў пад заказ за ўзнагароду (дысконт). Жоўтыя грошы трапляюць на крэдытны рахунак прадпрымальніцкай структуры ў якасці пазыкі для фінансавання яе бягучых абавязкаў перад пастаўшчыкамі і работнікамі (ліквідацыі камерцыйнай рызыкі). Жоўтымі грашыма ўзаемапагашаюцца абавязкі бакоў куплі-продажу прадукцыі і паслуг. Жоўтыя грошы з’яўляюцца крыніцай заробка работніка, аплаты яго бягучых абавязкаў. Жоўтыя грошы не канвертуюцца ў замежную валюту і не з’яўляюцца гарантыяй для новых крэдытаў, напрыклад, спажывецкіх.
2. “ЗЯЛЕНЫЯ ГРОШЫ” – грашовая выручка прадпрыемства ад продажу прадукцыі (паслуг), якая трапляе на яго разліковы рахунак, каб задаволіць патрэбы ў бягучых абавязках. З выручкі забараняецца выплочваць заробак і выдаткаваць сродкі па дагаворах куплі-продажу. Прадпрыемства не плаціць падаткі. Зяленыя грошы нельга перавесці ў наяўную форму, ператварыць у спекуляцыю.
3. “ЧЫРВОНЫЯ ГРОШЫ” забяспечваюць стратэгічны інтарэс уласніка прадпрыемства (сям’і) праз назапашванне амартызацыі і прыбытку на капітал. Чырвоныя грошы трапляюць з разліковага рахунку прадпрыемства на інвестыцыйны рахунак яго ўласніка, а таксама на інвестыцыйны рахунак сям’і работніка. За чырвоныя грошы можна набыць капітальную рэч, у тым ліку ў нерэзыдэнта, зрабіць аванс па лізінгу, прыдбаць замежную валюту. З інвестыцыйнага рахунка ўласнік прадпрыемства і сям’я работніка робяць унесак адпаведна ў КАРПАРАТЫЎНЫ І ПРЫВАТНЫ БЮДЖЭТ КРАІНЫ (РЕГІЕНА).
КАНСАЛІДАВАНЫ БЮДЖЭТ КРАІНЫ (РЭГІЕНА): ПРЫВАТНЫ БЮДЖЭТ+КАРПАРАТЫЎНЫ БЮДЖЭТ.
Суадносіны паміж прыватным і карпаратыўным бюджэтам павінны быць на карысць першага. Дзяржаўны бюджэт краіны – есць выключэнне, рэакцыя на неэфектыўную дзейнасць. Толькі неабгрунтаванае адхіленне ад эфектыўнасці, любы пераход ад аптымальнага да фармальнага падлягае падаткаабкладанню (пакаранню).