Эфектыўнасць як мэта – есць гульня з нулевай сумай, нават калі яе фундатару ўдаецца прыцягнуць на свой бок уплывовых крэдытораў і паліттэхнолагаў. Эфектыўнасць, замкненая мэтамі фундатараў і крэдытораў, мае вялікія амбіцыі, бо абапіраюцца на закон падпарадкаваня, цану ўплыву. Праз закон рыначнай кан’юнктуры можна прыручыць эфектыўнасць і надаць ей перспектыву росту.
Эфектыўнасць, замкненая стэрэатыпамі фундатараў і крэдытораў, характарызуе стан эканомікі, якая патрабуе падаткаў і палітычнага дактрынерства. Адзінае, што можа прымірыць дзве супрацьлеглыя эфектыўнасці, два целы засушанай рэчаіснасці – гэта кампраміс. Эканоміка кампрамісаў – есць праблема хаатычных замкненых эфектыўнасцяў, якая непазбежна стварае прэцыдэнт “незадаволенага суседа”. Антаганізм бакоў павінен быць дазіраваным.
Дэмакратычны сцэнар эфектыўнай дзейнасці грунтуецца на рэлятывіскай праўдзе адчыненых дзвярэй (глабальнага мышлення), таталітарны – патрабуе эфектыўнасці, якая не мае палітыўных наступстваў – хай нешта ўваходіць і выходзіць, але малымі некрытычнымі дозамі. У другім выпадку гаворка ідзе аб канцэпцыі перманентнага рэфармавання – адзіным разумным способам суіснавання вертыкальна-арганізаваных сістем. У абодвух выпадках дэфіцыт уласнай эфектыўнасці нішто не можа прадухіліць, бо яго увасабляе крыўда суседа.
Замкненыя сістэмы, якія штучна заточаны на ўласны эканамічны інтарэс, ствараюць праблему разумнага размеркавання, накшталт, “дзяржаўны-прыватны”, “платны-бясплатны”, “донар-рэцыпіент”, “свой-чужы”. Насамрэч ніякага выбару няма, бо недахопы і нізкія стандарты ўнутранага кіравання заўседы можна кампенсаваць знешней пазыкай, няма пазыкі – можна ўдакладніць закон, падвысіць цану. Пазбавіць эффектыўнасць мэты, тым самым, выйсці за межы узаконеных стэрэатыпаў – вось задача. Яна мае рашэнне, калі эффектыўнасць буде вычышчана ад прыбытку і падаткаў. Магчымы сценар пазбаўлення ад таксічнай эфектыўнасці: